У Баранавіцкім раёне ў святара скралі 12 тыс. долараў, золата і абразы
Вярнуўшыся дадому пасля набажэнства, настаяцель храма Ўзвядзення Крыжа Гасподняга ў пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна, выявіў, што ўваходныя дзверы яго дома ўзламаныя. У самім доме былі ўскрытыя два аддзяленні металічнай шафы, якая служыла сейфам. Па словах святара, зламыснікі скралі 12 тысяч долараў (з іх 10 тысяч належалі прыходу), 5 залатых вырабаў, 2 сталовыя наборы і 3 абразы — "Пачаеўскай Божай Маці", "Госпад Усётрымальнік бласлаўляючы" і "Блаславенне дзяцей".
І хаця выкрадальнікі дзейнічалі ўдзень, а дом святара знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, сведкаў злачынства міліцыянты так і не знайшлі, паведамляе газета "Іntex-press".
І хаця выкрадальнікі дзейнічалі ўдзень, а дом святара знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, сведкаў злачынства міліцыянты так і не знайшлі, паведамляе газета "Іntex-press".