У Баранавіцкім раёне вучні і настаўнікі асвойваюць электронны маркер
Інтэрактыўную лічбавую дошку атрымала першай на Брэстчыне сярэдняя школа ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна. Цяпер вучні і настаўнікі лепшай сярэдняй навучальнай установы раёна
карыстаюцца не крэйдай, а электронным маркерам. Падарунак школе зрабіў
баранавіцкі райвыканкам. Каштуе дошка больш за 9 мільёнаў рублёў.
Мясцовыя ўлады паабяцалі, што сёлета ў школах раёна з’явяцца яшчэ чатыры такія прыстасаванні.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Мясцовыя ўлады паабяцалі, што сёлета ў школах раёна з’явяцца яшчэ чатыры такія прыстасаванні.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы