У Баранавіцкім раёне затрымалі фальшывага падатковага інспектара
Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Баранавіцкім раёне Брэстчыны фальшывага падатковага інспектара. У міліцыю з заявай звярнуўся жыхар Баранавіч, паведамляе БЕЛТА. Ён заявіў, што невядомы мужчына, прадставіўшыся супрацоўнікам падатковай інспекцыі, завалодаў 7 мабільнымі тэлефонамі на 2,6 млн руб.
Следча-аператыўная група высветліла, што фальшывым падаткавіком выявіўся 32-гадовы непрацуючы жыхар пасёлка Жамчужны Баранавіцкага раёна. Дарэчы, раней яго ўжо судзілі за рабаванне. Цяпер ён затрыманы. Махляру пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да чатырох гадоў.