У барысаўскай бухгалтаркі скралі на вуліцы амаль 60 мільёнаў рублёў

Здарэнне адбылося на прыступках банка. Жанчына несла выручку трох барысаўскіх камерцыйных прадпрыемстваў.
Раптам на бухгалтарку накінуўся зламыснік, вырваў пакет з рук і збег, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Цяпер міліцыя распачала крымінальную справу і праводзіць пошук злачынцы.