У Барысаве п'яны мужчына збіў работнікаў "хуткай", якія яго ратавалі
У Барысаве п'яны мужчына збіў работнікаў "хуткай", якія яго ратавалі. Здарэнне адбылося яшчэ 3 студзеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. "Хуткую" выклікалі на дапамогу 32-гадоваму мужчыну, які, нібыта, згубіў прытомнасць у кватэры жылога дома па вуліцы Трусава. Калі ж медыкі прыехалі, яны пабачылі, што "хворы" проста п'яны.
Работнікі "хуткай" прывялі мужчыну ў прытомнасць. Аднак ён падскочыў і накінуўся на іх з кулакамі, нанёс некалькі ўдараў. Хулігана супакоілі міліцыянеры, якіх выклікалі на месца здарэння. Медыкі напісалі заяву, каб прыцягнуць мужчыну да адказнасці, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.