У Барысаве снег з вуліцаў прыбіралі на дзіцячы пляж

Снег, прыбраны  з гарадскіх  дарог, самазвалы барысаўскага жылкамгасу вывозілі на бераг ракі Бярэзіна. Пра гэта паведамляе сайт "Барысаў Электронны". Самае папулярнае месца для збору снежных адкідаў — раён дзіцячага пляжу. Гэты раён абраны не выпадкова: сюды зручна пад'язджаць па асфальтаванай дарозе, дый ехаць недалёка.
 
Між тым, для гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі эколагі вызначылі месца для вывазу снегу. Гэта пляцоўка на перакрыжаванні вуліц Дзёміна і Чапаева. Усе астатнія прыбіральшчыкі павінны вывозіць снег на палігон цвёрдых бытавых адкідаў.