У Барысаве з каналізацыйнага люка выцягнулі каня, спецаперацыю правёў МНС
Спецаперацыю праводзілі барысаўскія выратавальнікі, каб вызваліць каня, які праваліўся заднімі нагамі ў каналізацыйны люк. Паўтонную жывёлу яны выцягнулі толькі з другой спробы. Давялося выкарыстоўваць і пажарныя рукавы, і выратавальныя вяроўкі.
Дарэчы, гаспадара каня знайсці так і няўдалося. Падобныя аперацыі
барысаўскія выратавальнікі праводзяць рэгулярна. Улетку яны выратавалі
жыццё карове, якая правалілася ў роў, паведамляе газета СБ.