У Барысаве затрымалі кіраўніка абласной арганізацыі АГП Льва Марголіна

Раніцай у нядзелю пры выездзе з Барысава затрыманы міліцыянтамі кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. Разам з ім затрымалі і яго жонку, якая кіравала аўтамабілем.  Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што ў нумары кузава машыны, нібыта, перабітая адна лічба, таму яна можа быць скрадзеная. Марголіна і яго жонку зараз утрымліваюць у Барысаўскім РАУС.

Паводле словаў Льва Марголіна, на гэтай машыне яго жонка ездзіць ужо дзевяць гадоў і ніякіх праблемаў дагэтуль не ўзнікала.

Прэс-служба АГП