У Барысаве згуляюць БАТЭ ўзору 1999 года і зборная Беларусі 90-х гадоў

12 чэрвеня ў Барысаве адбудзецца футбольны матч паміж мясцовым БАТЭ ўзору 1999-года і зборнай Беларусі 90-х гадоў.
Такім чынам адзін з самых тытулаваных клубаў краіны збіраецца адсвяткаваць 10-годдзе сваёй першай перамогі ў чэмпіянаце Беларусі.

Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, ужо створаны арганізацыйны камітэт, які прыступіў да падрыхтоўкі сустрэчы. Уваход на матч будзе каштаваць 2 тысячы.

Усе грошы, сабраныя ад продажу квіткоў, пойдуць на дабрачынныя мэты, у прыватнасці на аказанне дапамогі аднаму з дзіцячых прытулкаў Барысава.