У БДІПЧ АБСЕ правяраюць скандальную інфармацыю Ярмошынай
Сённяшнюю скандальную заяву старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай цяпер вывучаюць у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Пра гэта Еўрарадыё заявіў яго прэс-сакратар Йенс-Хаген Эшэнбехер.
Нагадаем, Ярмошына падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі адзначыла факты "некарэктных паводзінаў" асобных прадстаўнікоў місіі АБСЕ падчас выбарчага працэсу ў Беларусі. Паводле яе словаў, самы скандальны выпадак адбыўся на ўчастку ў Бабруйску, дзе назіральнікі з Македоніі і Іспаніі "перавярнулі скрыню для галасавання на падлогу, сталі яе штурхаць, а таксама спрабавалі забраць выбарчыя бюлетэні".
Спадар Йенс-Хаген Эшэнбехер у інтэрв'ю Еўрарадыё не пацвердзіў інфармацыю пра згаданыя Ярмошынай парушэнні, але адзначыў:
"Мы будзем гэтыя выпадкі правяраць. Калі сапраўды падобныя парушэнні былі зроблены, то згодна нашаму кодэксу назіральнікаў, які яны павінны выконваць, мы будзем прымаць адпаведныя меры".
Фота - photo.bymedia.net