У БДУ пачаўся конкурс на атрыманне стыпендыі фонду Марыі Шарапавай

Конкурс на атрыманне стыпендыі фонду вядомай тэнісісткі Марыі Шарапавай абвешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, піша "Минск-Новости".  Стыпендыі ў памеры 3500 долараў ЗША прызначаныя на падтрымку таленавітых маладых людзей з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яны прызначаюцца фондам па выніках конкурсу на падставе рэкамендацый адборачнай камісіі ВНУ.

Каб атрымаць "стыпендыю Шарапавай", студэнту трэба добра вучыцца, а таксама актыўна ўдзельнічаць у грамадскай, навуковай, добраахвотніцкай дзейнасці.