У Беларусь хоча прыехаць кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў
Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў упершыню выказаў пажаданне наведаць Беларусь. У адным з апошніх інтэрв'ю ён выказаў шкадаванне, што дагэтуль не пабываў у нашай краіне. Найперш Кадырава цікавіць Брэсцкая крэпасць, дзе, паводле яго словаў, загінулі ў час вайны каля трохсот чачэнцаў. Паводле ацэнкі чачэнскага кіраўніка, "Беларусь - "гэта краіна, якая дынамічна развіваецца, ад якой можна ўзяць шмат карыснага для Чачэнскай Рэспублікі практычна ва ўсіх галінах сацыяльна-эканамічнай скіраванасці". Аднак цяпер сувязі Чачэніі і Беларусі абмяжоўваюцца толькі колішнімі заявамі аб намерах, адзначае Кадыраў.
Белорусские новости
Белорусские новости