У Беларусь праз "дзіркі" на мяжы перакідваюцца наркотыкі з Валыні

Украінскія сяляне з Валыні пастаўляюць у Беларусь макавую саломку. Упраўленне ўнутраных спраў Валынскай вобласці Украіны паведамляе, што беларускія праваахоўныя органы, якія ў Беларусі “ўрэгулявалі “макавую” праблему”, не могуць справіцца з “дзіркамі” на мяжы.

Тым часам украінскія праваахоўнікі толькі летась зафіксавалі на Валыні больш за 900 фактаў незаконнага абарачэння наркотыкаў. Было высветлена, што мак пераважна вырошчваюць на сваіх прысядзібных участках пенсіянеркі, паведамляе “Газета по-украінськи”.