У Беларусь прылятае прэзідэнт Эквадора з афіцыйным візітам

У яго запланаваныя перамовы з беларускім кіраўніцтвам, паведамляе interfax.by. Мяркуецца таксама, што эквадорскі прэзідэнт наведае шэраг аб'ектаў сталіцы.



На 31 кастрычніка запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнка з Рафаэлем Карэа ў вузкім і пашыраным складах. Дарэчы, у чэрвені 2012 года беларускі кіраўнік наведаў Эквадор з першым афіцыйным візітам у гісторыі двухбаковых адносін.



У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі адзначылі, што важнай галіной супрацоўніцтва могуць стаць паслугі па разведцы і здабычы нафты ды іншых карысных выкапняў.



Фота — mfa.gov.by