У Беларусь прыязджае міністр замежных справаў Славеніі
Міністр замежных справаў Рэспублікі Славенія Самуэль Жбогар будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 8-9 чэрвеня. Як паведамляе БЕЛТА, запланаваныя сустрэчы славенскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных справаў, Міністэрства эканомікі.
Як старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы (Славенія старшынюе ў арганізацыі з траўня па лістапад 2009 года) Самуэль Жбогар прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску. Таксама ў цырымоніі адкрыцця будуць удзельнічаць беларускі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў, намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Мод дэ Бур-Букікіё і дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні.