У беларусак срэбра на Чэмпіянаце свету U23 у Брэсце
Учора, у дзень фінальных заездаў, прыйшла другой беларуская двойка ў складзе Кацярына Шлюпская – Таццяна Кухта. Дзяржаўны трэнер па акадэмічным веславанні Сяргей Храмкоў даў каментар Еўрарадыё. – Гэта запланаваны медаль. Летась мы мелі тры медалі, і гэта дзесьці ўзровень нашай каманды на сёння.
Гэты экіпаж мы сабралі літаральна за чатыры дні да чэмпіянату. Шлюпская, Смолікава, Кухта – мы з гэтых трох выбіралі. Хто пойдзе сам, хто ў двойцы. Так нарадзілася двойка Шлюпская-Кухта. Шлюпскай паспрыяла тое, што яна трэніруецца з Кацярынай Карстэн у Нямеччыне.
Сёння на Чэмпіянаце апошні дзень. З дзевятай раніцы адбудуцца 12 галоўных стартаў. У беларусаў могуць быць яшчэ два медалі, сказаў Сяргей Храмкоў.