У беларусаў два золата на ЧЕ па акадэмічным веславанні

Два беларускія экіпажы 11 верасня сталі пераможцамі чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні, якія праходзіць у партугальскім Мантэморэ-о-Вэлью, паведамляе БЕЛТА. Жаночая чацвёрка без рулявога ў складзе Ганны Гаўры, Наталлі Гелах, Наталлі Гаўрыленкі і Зінаіды Ключынскай абышла італьянак, сваіх адзіных саперніц у фінале. Мужчынская двойка з рулявым — Вадзім Лялін, Аляксандр Казубоўскі, Пётр Пятрыніч — таксама стала найлепшай і атрымала золата. Сёння, 12 верасня чэмпіянат Еўропы завершыцца. У галоўных фіналах выступяць яшчэ чатыры беларускія лодкі: мужчынская двойка без рулявога, жаночая двойка з рулявым, жаночая васьмёрка з рулявой, а таксама Кацярына Карстэн у класе лодак-адзіночак.