У Беларусі 15 кастрычніка пачнецца прыём заявак на ўдзел у “Еўрафэсце”
Прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным тэлевізійным музычным праекце "Еўрафэст", які з'яўляецца адборачным турам конкурсу песні "Еўрабачанне-2008", пачнецца 15 кастрычніка.
Пра гэта паведаміў член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсаў песні "Еўрабачанне" Аляксандр Ціхановіч.
Заяўкі на ўдзел у праекце могуць падаваць грамадзяне Беларусі, а таксама замежнікі, якія стала пражываюць у краіне. Кандыдатам на ўдзел у музычным праекце павінна быць не менш за 18 гадоў. З прадстаўленых кампазіцый будзе сфармаваны банк песень.
Затым прафесійнае журы праслухае прэтэндэнтаў і прыме рашэнне, хто з выканаўцаў працягне творчае спаборніцтва. Нагадаем, "Еўрабачанне-2008" адбудзецца ў траўні наступнага года ў Белградзе (Сербія).
БЕЛТА