У Беларусі абмежаваны продаж дызпаліва за наяўны разлік

Абмежаванні на рэалізацыю дызельнага паліва за наяўны разлік на АЗС уведзены ў Беларусі. Прадпрыемства "Беларуснафта" устанавіла норму ў 100 літраў на адну транспартную адзінку і яна дзейнічае з 5 чэрвеня. Паведамляецца, што гэта зроблена з мэтай абароны ўнутранага рынку.
У канцэрне "Белнафтахім" удакладнілі, што за апошнія тры месяцы спажыванне дызпаліва ў нашай краіне ўзрасло на 45%. З аднаго боку, гэта выклікана пачаткам масавых палявых работ, з іншага - вывазам дызпаліва за межы Беларусі.

Апошні раз кошт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаўся ў снежні 2007 года. За гэты час цэны на дызпаліва сталі значна ніжэйшымі, чым у сумежных краінах, і стала выгадна яго вывозіць за мяжу.

Паводле звестак АФН, абмежаванне на продаж дызпаліва можа быць знятае пасля таго, як цэны на яго выраўняюцца з замежнымі.