У Беларусі ад пачатку года прададзена каля 7 тон венесуэльскай кавы
У Беларусі рэалізавана больш за траціну першай партыі венесуэльскай кавы пад маркай "Кава Венесуэла". Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў дырэктар кампаніі-імпарцёра кавы ААТ "Мінбакалеягандаль" Іван Канаплянік. Агулам Беларусь атрымала з Венесуэлы 20 тон кавы. У раздробны продаж тавар паступіў ужо 25 снежня мінулага 2008 года. Па словах Івана Канапляніка, партыя кавы была размеркаваная па ўсіх абласцях Беларусі.
На цяперашні час абмяркоўваюцца пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай какавы.
На цяперашні час абмяркоўваюцца пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай какавы.