У Беларусі больш за 400 відаў “натуральнага прадукту”

Па інфармацыі старшыні Дзяржстандарту Валерыя Карашкова, у Беларусі 411 відаў тавараў маюць знак "Натуральны прадукт". Карашкоў: "Мы хацелі б, каб на нашых таварах было як мага болей знакаў "Натуральны прадукт”. У цяперашні час натуральнымі лічацца 411 найменняў беларускай прадукцыі. Іх выпускаюць 66 прадпрыемстваў. Ужо выдадзена 163 сертыфіката на прадукцыю, якая мае права называцца натуральнай. Зараз працы вядуцца па 12 заяўках".

Знакам "Натуральны прадукт"  маркіруюцца беларускія прадукты харчавання з натуральнай харчовай сыравіны жывёльнага ці расліннага паходжання, а таксама без ужывання метадаў геннай інжынерыі.