У Беларусі будуць штрафаваць не толькі вытворцаў, але і пакупнікоў самагона

Адміністрацыйную адказнасць не толькі для вытворцаў, але і для пакупнікоў самагона плануецца ўвесці ў Беларусі. Купіш бутэльку самаробнага алкагольнага напою і калі цябе зловяць на гэтым, папярэдзяць альбо аштрафуюць на суму да 175 тысяч рублёў. Паводле слоў старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Мікалая Самасейкі, новаўвядзенне ўтрымліваецца ў зменах і дапаўненнях у некаторыя кодэксы па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, якія дэпутаты рыхтуюць да прыняцця.

Тых, хто вырабляе самагон і быў злоўлены на гэтым паўторна на працягу года, чакае штраф у памеры ад 175 да 950 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА