У Беларусі будзе ўведзены татальны кантроль над імпартам і гандлем
Татальны кантроль над імпартам і гандлем будзе ўведзены ў Беларусі ў бліжэйшы час. Ён можа прывесці да поўнага вымірання індывідуальных прадпрымальнікаў, занятых у гандлі, а таксама такіх відаў дзейнасці як пасярэдніцтва, у тым ліку і оптавы гадаль, канчаткова будзе знішчаны шэры імпарт і рэімпарт, піша "Беларускі партызан". У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў, цяпер любы тавар на тэрыторыі нашай краіны, імпартны альбо айчынны, можна будзе набыць толькі ў вытворцы ці яго афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў. Пералік апошніх будзе зацвярджацца "адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падначаленымі Ўраду Рэспублікі Беларусь", аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам і Нацыянальнай Акадэміяй навук.
Як паведамляе БелаПАН, пастанова прынятая "ў мэтах забеспячэння эфектыўнага выкарыстання грашовых сродкаў і правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзінай фінансавай палітыкі з улікам уплыву фактараў сусветнага фінансавага і эканамічнага крызісу".