У Беларусі будзе выдадзены зборнік дакументаў пра трагедыю Хатыні
Зборнік дакументаў пра трагедыю ў вёсцы Хатынь, спаленай ў сакавіку 1943-га фашыстоўскімі карнікамі, рыхтуецца да выдання ў Беларусі. Над яе стварэннем сумесна працуюць супрацоўнікі Нацыянальнага архіву, Цэнтральнага архіву КДБ, Мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
Зборнік будзе складацца з дзвюх частак. У першую ўвайшлі дакументы, якія распавядаюць пра трагедыю вёскі і яе жыхароў. Другая прысвечаная стварэнню мемарыяла "Хатынь".
Як адзначае БЕЛТА, беларускім архівістам у пошуку неабходных дакументаў дапамогуць нямецкія навукоўцы.