У Беларусі цяпер крэдытуюць жыллё і аўтамабілі толькі чатыры банкі

Да мінімума скарацілася ў Беларусі колькасць банкаў, якія крэдытуюць жыллё і аўтамабілі. Пры гэтым рост працэнтных ставак па крэдытах працягваецца.  Як адзначаюць эксперты інтэрнэт-партала Infobank.by, на дадзены момант крэдыты на набыццё ці будаўніцтва жылля даюць толькі чатыры банкаў. Два найбуйнейшыя дзяржаўныя банкі — "Беларусбанк" і "Белінвестбанк" - выдаюць крэдыты толькі ў беларускіх рублях, прычым першы - толькі ў частцы будаўніцтва жылой нерухомасці. Днямі перастаў выдаваць крэдыты на жыллё "Белаграпрамбанк", інфармуе "Хартыя-97".

Як паведамляе БелаПАН, працэнтныя стаўкі па рублёвых крэдытах знаходзяцца ў дыяпазоне 20-26%, па валютных - 18,9-20,6%. Эксперты робяць выснову, што "разлічваючы ўзяць крэдыт на такі доўгі тэрмін і вялікую суму, варта падумаць над уласнай плацежаздольнасцю ў перспектыве".