У Беларусі цяпер можна пазваніць амаль на палову таксафонаў
На сённяшні дзень у Беларусі з уваходнай сувяззю працуе амаль палова дзеючых таксафонаў. Як паведамляе сайт "Белтэлекама", па ўсёй краіне цяпер працуе амаль 16 тысяч таксафонаў. Сэрвіс "Уваходная сувязь на таксафон" з'явіўся ў жніўні гэтага года і даступны ўсім жыхарам краіны. У першую чаргу, паслуга была рэалізаваная на таксафонах, размешчаных недалёка або ўнутры сацыяльных памяшканняў: лякарняў, навучальных ўстаноў, інтэрнатаў, баз адпачынку.
Большасць вулічных таксафонаў таксама прымаюць уваходныя званкі. Нумары таксафонных апаратаў, на якія можна тэлефанаваць, размешчаныя непасрэдна на саміх тэлефонах.
Званкі каштуюць столькі ж, колькі і са звычайнага стацыянарнага тэлефона: 8,61 рублёў — 1 хвіліна па горадзе, 22 рублі — у межах вобласці, 43, 9 — у межах краіны.