У Беларусі дэфіцыт медработнікаў і лішак юрыстаў

Самымi запатрабаванымi на рынку працы Беларусі з'яўляюцца работнiкi аховы здароўя, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны. У гарадах адчуваецца дэфiцыт выхавальнiкаў, iнжынераў-электронiкаў і iнжынераў-канструктараў. У гарадской мясцовасцi зарэгiстравана 217 беспрацоўных уладальнiкаў дыплома юрыста, але патрэбнасць наймальнiкаў у гэтых спецыялiстах у пяць разоў меншая — толькі 42 вакансii. Прапанаванне ў 4 разы перавышае попыт i адносна эканамiстаў — на 133 вакансii ўмоўна прэтэндуе 561 дыпламаваны беспрацоўны. У спiсе працазалiшнiх прафесiй у гарадах знаходзяцца бухгалтары і педагогі.

У гарадах павышаным попытам у наймальнiкаў карыстаюцца вадзiцелi аўтамабiля, муляры, электраманцёры, машынiсты бульдозера, экскаватара, цесляры, тынкоўшчыкi.