У Беларусі хлеб падаражэў на 3%, ялавічына — на 2%

Гранічныя адпускныя кошты на хлеб і хлебабулачныя вырабы ў Беларусі з 15 ліпеня павялічыліся на 3%, на ялавічыну — на 2%. Гэта адбылося паводле пастановы Міністэрства эканомікі. Такое павелічэнне коштаў ў міністэрстве звязалі з падаражэннем сыравіны. Як нагадвае агенцтва "Інтэрфакс", у апошні раз гранічныя адпускныя кошты на ялавічыну (на 2%) і на хлеб і хлебабулачныя вырабы (на 1,5%) былі падвышаныя 3 чэрвеня 2008 года.