У Беларусі існуюць радыкальныя неанацысцкія моладзевыя групоўкі – МУС

МУС Беларусі пацвярджае існаванне ў краіне радыкальных неанацысцкіх моладзевых груповак – скінхедаў і іншых. Аднак яны знаходзяцца пад кантролем, як органаў унутраных спраў, так і дзяржбяспекі. Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік аддзела арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх МУС Беларусі Андрэй Саладоўнікаў.

Таксама ён адзначыў, што групоўкі малаколькасныя, кепска арганізаваныя і не карыстаюцца папулярнасцю ў моладзі.