У Беларусі каля 10% насельніцтва мае патрэбу ў дапамозе – Міністэрства працы

Каля 10% насельніцтва Беларусі альбо каля мільёна чалавек знаходзяцца на мяжы выжывання. Яны маюць прыбытак, які ніжэйшы за пражытковы мінімум, а таму адносяцца да маламаёмасных грамадзян.  Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Цяпер гэтыя людзі маюць права на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі. Яна прадастаўляецца ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і аднаразовай сацыяльнай дапамогі.

БелаПАН