У Беларусі, Казахстане і Расіі пройдуць антытэрарыстычныя вучэнні

Яны будуць мець назву "Жэтысу-Антытэрор - 2014". У вучэннях возьмуць удзел органы бяспекі і спецыяльныя службы трох дзяржаў, паведамляе БелаПАН.

14 і 15 жніўня Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энэргіі "Расатам" будзе адпрацаваны комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў сувязі са спробай перамяшчэння умоўнымі тэрарыстамі праз мяжу Беларусі радыеактыўных матэрыялаў.

Пасля гэтага сумесныя вучэнні працягнуцца на тэрыторыі Расіі і Казахстана.