У Беларусі ліцэнзію на выданне кніг мелі 662 суб’екты гаспадарання

662 суб’екты гаспадарання мелі ліцэнзію на кнігавыдавецкую дзейнасць у Беларусі на 1 снежня 2007 года. Толькі 5 з іх – прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці, аднак усе яны – вельмі буйныя камбінаты. 11,3% ад агульнай колькасці кнігавыдаўцоў складаюць індывідуальныя прадпрымальнікі, 10,9% - РУП, столькі ж – розныя арганізацыі.

На прыватныя унітарныя прадпрыемствы прыпадае 19,1%, адкрытыя акцыянерныя таварыствы – 1,2%, закрытыя акцыянерныя таварыствы – 3,8%, іншыя формы таварыстваў займаюць 36,2%.

Сумесныя прадпрыемствы складаюць толькі 1,2%, рэлігійныя арганізацыі – 2,6%, грамадскія арганізацыі – 2,9%, паведамляе “Ежедневник”.