У Беларусі могуць змяніць парадак увозу аўтамабіляў па даверанасці

У Беларусі можа быць зменены парадак увозу аўтамабіляў на мытную тэрыторыю краіны трэцімі асобамі па даверанасці.
Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Паводле яго слоў, такія захады прымаюцца дзеля спынення пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасць, якую здзяйсняюць некаторыя асобы, увозячы аўтамабілі па даверанасці.

Цяпер міністэрства па падатках і зборах сумесна з іншымі ведамствамі вядзе прапрацоўку адпаведных дакументаў.

“Інтэрфакс”