У Беларусі на 29 траўня аб’яўлена штармавое папярэджанне
Навальніцы, моцныя залевы, град, узмацненне шквалістага ветру прагназуюць сіноптыкі на заўтра. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду, а тэмпература паветра ў шматлікіх раёнах краіны складзе 30 - 32 градусы цяпла. У сувязі з гэтым метэаролагі аб’явілі на 29 траўня штармавое папярэджанне.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”