У Беларусі на аператыўным уліку знаходзіцца 1500 "камп’ютарных генiяў"
1500 "камп’ютарных генiяў" знаходзіцца на аператыўным уліку ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Праваахоўнікі лічаць, што гэтыя беларусы могуць прымянiць свае веды ў злачынных мэтах. Злачынствы ў сферы камп’ютарнай бяспекi найчасцей здзяйсняюць маладыя
людзi ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Праўда, зафіксаваны выпадак, калi
14-гадовы беларускi хакер узламаў сайт замежнай фiнансавай установы i
на добрай англiйскай мове шантажаваў банкiраў: патрабаваў грошы за тое,
што не будзе рассакрэчваць выкрадзеную iнфармацыю.
Як паведамляе газета "Звязда", кiберзлачыннасць у Беларусi год ад году набiрае абароты.
У 2004 годзе ў нашай краiне было зарэгiстравана 135 злачынстваў супраць iнфармацыйнай бяспекi, у 2005-м — 178, у 2006-м — 272, а летась — 899.