У Беларусі “намалацілі” 3 мільёны тон збожжа

У Беларусі ўжо намалочана 3 мільёны тон збожжа. Пра гэта паведаміў сёння Першы тэлеканал.
Лідэрам названая Мінская вобласць, дзе ўжо сабрана больш за 860 тысяч тон збожжа. На Гродзеншчыне сабралі больш за 680 тысяч тон. Брэсцкая вобласць ледзь пераадолела паўмільённую мяжу, а на Гомельшчыне намалочана толькі 430 тысяч тон.

У аўтсайдэрах — Магілёўская і Віцебская вобласці. Паведамляецца, што па краіне збожжа ўжо сабранае з 40% плошчаў. А лідэрам па ўраджайнасці называецца гаспадарка “Сноў” з Нясвіжскага раёна, дзе сабрана 78 цэнтнеры збожжа з гектара.