У Беларусі напярэдадні адмены льготаў праходзяць сацыяльныя пікеты

Сотні пікетаў і іншых сацыяльных акцый 16 снежня арганізуюць па ўсёй краіне актывісты і прыхільнікі апазіцыйных партый і арганізацый. Большасць з іх - несанкцыянаваныя. З 800 заявак на сацыяльныя пікеты ўлады ўхвалілі толькі дзве – у Магілёве і Оршы.

Нагадаем, акцыі праводзяцца напярэдадні адмены ў Беларусі сацыяльных льготаў. Замест іх для некаторых катэгорый насельніцтва ўводзіцца адрасная сацыяльная дапамога.

У Мінску з 140 заявак на пікеты і іншыя акцыі чыноўнікі “адфутболілі” ўсе. Не дазволілі праводзіць пікет нават на Бангалоры, бо там апазіцыянеры перашкаджалі б... пешаходам і транспартнаму руху.

Ёсць і арыгінальныя прычыны для адмоваў. Напрыклад, “дрэнныя ўмовы надвор’я”. Аднак у сталіцы мусіць адбыцца каля сотні несанкцыянаваных пікетаў і раздачаў улётак і газет.

Лідэры апазіцыі сёння выехалі ў рэгіёны, дзе яны возьмуць удзел у сацыяльных акцыях.