У Беларусі пачалася астранамічная зіма, цяпер ноч пачне скарачацца
Паводле даных астраномаў, у ноч з 21 на 22 снежня надыходзiць так званая абстрактная кропка зiмовага сонцастаяння, якая лiчыцца астранамiчным пачаткам зiмы. Працягласць светлага часу сутак складае ў гэтыя днi ўсяго 7 гадзiн. У гэты час самая доўгая ноч i самы кароткi дзень, паколькi сонца займае самае нiзкае становiшча над гарызонтам.
Прынята лiчыць, што з 22 снежня светлавы дзень пачынае паступова прыбываць на 1 хвiлiну — "на вераб’iны скок", як кажуць у народзе. Аднак спецыялiсты сцвярджаюць, што сонца не мяняе сваё становiшча некалькi дзён да i пасля 21 снежня.
У блiжэйшыя чацвёра сутак час усходу i захаду сонца будзе такiм жа, як i 21 снежня, рэальна на 1 хвiлiну светлавы дзень пачне павялiчвацца з 25 снежня. Да 1 студзеня дадасца ўжо 9 хвiлiн.