У Беларусі пачалася кампанія "Праваабаронцы супраць пакарання смерцю"
Кампанія "Праваабаронцы супраць пакарання смерцю" пачалася ў Беларусі. Яе мэтай з'яўляецца спыненне прымянення пакарання смерцю ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.
Паводле слоў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны падрыхтавалі адпаведны зварот, пад якім будуць збірацца подпісы як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзян. Пасля яго накіруюць прадстаўнікам парламента, ураду і прэзідэнту.
Мяркуецца, што кампанія, у якой будуць удзельнічаць Беларускі Хельсінкскі камітэт і прадстаўнікі сусветнай праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя", працягнецца год або да таго часу, пакуль Беларусь не ўвядзе мараторый на прымяненне пакарання смерцю.
"Не выключана, што акцыя будзе доўжыцца і пасля мараторыю, калі ён будзе ўведзены", - сказаў Стэфановіч. На яго думку, чыноўнікі ўжо разумеюць, што прымяненне пакарання смерцю не апраўдана, аднак яны "кіруюцца больш прагматычнымі момантамі - магчымым уваходжаннем Беларусі ў Савет Еўропы, наладжваннем дыялогу з Еўропай".
"Наша ж задача - растлумачыць людзям, што пакаранне смерцю ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, - гэта дзікасць і сярэднявечча", - заявіў праваабаронца.
БелаПАН нагадвае, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прыгаворы.