У Беларусі пачаў дзейнічаць закон аб абароне правоў спажыўцоў паслуг ЖКГ
Закон аб абароне правоў спажыўцоў паслуг Жыллёва-камунальнай гаспадаркі пачаў дзейнічаць у Беларусі. Дагэтуль дзейнічалі толькі асобныя і абстрактныя нарматывы.
Як адзначае тэлеканал СТВ, ён вельмі даступны і з яго тэксту свае законныя правы мусіць зразумець кожны грамадзянін. У прыватнасці, гэта права на выбар выканаўцы, на бяспеку жыллёва-камунальных паслугаў, іх якасць і ў выпадку браку - на кампенсацыю стратаў ці бясплатнае выпраўленне хібаў.
Патрабаванні ёсць да выканаўчых і распараджальных органаў. Яны мусяць штогод не пазней за другі квартал змясціць у СМІ справаздачу аб грошах, якія паступілі на капітальны рамонт шматкватэрных жылых дамоў і іх фактычным выкарыстанні.