У Беларусі пачнуць праводзіць крыміналагічную экспертызу законапраектаў
У Беларусі з 5 кастрычніка 2007 года набывае моц указ прэзідэнта аб крыміналагічнай экспертызе праектаў законаў.
Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь стане першай краінай на постсавецкай прасторы, дзе будзе праводзіцца падобная экспертыза.
Плануецца, што на першапачатковым этапе будзе праводзіцца экспертыза толькі законапраектаў, а пазней эксперты атрымаюць магчымасць аналізаваць ужо прынятыя нарматыўна-прававыя акты: пастановы Савета міністраў, указы і дэкрэты прэзідэнта. Але гэта залежыць ад рашэння кіраўніка краіны.
Пакуль крыміналагічную экспертызу будуць праходзіць не ўсе законапраекты, а толькі тыя, якія датычацца эканомікі, рэгулявання службовай дзейнасці, якія вызначаюць барацьбу з карупцыяй.
“Інтэрфакс”