У Беларусі пачынаецца кампанія за адмену смяротнага пакарання
10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнай кары. У гэты дзень інфармацыйны цэнтр Савета Еўропы ў Мінску пачынае кампанію пад назвай "За адмену смяротнай кары". Як паведаміў БелаПАН, у рамках кампаніі па беларускіх тэлеканалах будзе дэманстравацца 45-секундны тэлевізійны ролік. Яго асноўны сэнс — у тым, што смяротнае пакаранне не з'яўляецца застрашваннем і перашкодай для злачынцаў. Таксама гэты ролік будзе дэманстравацца па ЖК-тэлевізарах у адміністрацыйных будынках і бізнэс-цэнтрах Мінска. Сацыяльная рэклама будзе размешчаная таксама на білбордах у сталіцы і абласных цэнтрах, у тым ліку ў ВНУ.
На цяперашні час Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываецца вышэйшая мера пакарання. Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнай кары праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" правяла публічныя акцыі каля будынкаў беларускіх амбасадаў у Маскве, Кіеве і Кішынёве.
Падчас акцый у амбасады была перададзеная петыцыя з заклікам неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне смяротоных пакаранняў. Таксама патрабавалася неадкладна замяніць усе вынесеныя смяротныя прысуды тэрмінамі пазбаўлення волі.
Варта адзначыць, што Еўрасаюз і Савет Еўропы неаднаразова заклікалі беларускія ўлады адмяніць вышэйшую меру пакарання або ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Акрамя таго, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ў чэрвені прыняла рэзалюцыю, паводле якой беларускаму парламенту можа быць вернуты статут адмысловага запрошанага ў ПАСЕ толькі пасля таго, як Беларусь увядзе мараторый на смяротнае пакаранне.