У Беларусі пацыентам давядзецца даваць пісмовую згоду на лячэнне

У Беларусі плануюць увесці абавязковую пісьмовую форму згоды пацыента на медычнае ўмяшальніцтва. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Па яго словах, у праект “закона аб ахове здароўя” ўнесены таксама нормы, што вызначаюць віды і ўмовы аказання медычнай дапамогі, новае тлумачэнне тэрміна “эўтаназія”. Разам з тым, удакладнены пералік асобаў, якія маюць права паведамляць інфармацыю пра стан здароўя пацыента і прымаць рашэнні ў сферы аказання дапамогі непаўналетнім і недзеяздольным людзям.

“Народная газета”