У Беларусі павышаны межавыя адпускныя цэны на малако, мяса і хлеб
У Беларусі павышаны межавыя адпускныя цэны на малочную прадукцыю, мяса і хлеб.
Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, 28 лютага павялічаны межавыя адпускныя цэны на малако і кефір у поліэтыленавых пакетах, смятану і тварог — на 2%, ялавічыну і свініну першай і другой катэгорый — на 1,5%, свініну трэцяй катэгорыі — на 1%.
Гэтай пастановай таксама прадугледжаны механізм абмежавання і зніжэння цэн на малако і кефір, расфасаваныя ў пакеты тыпу "Тэтра-Брык", "Тэтра-Рэкс", "Тэтра-Пак", які скіраваны на збліжэнне ўзроўню цэн на гэтую прадукцыю з цэнамі на аналагічную прадукцыю ў поліэтыленавых пакетах.
На 2,5—3,0% павялічаны межавыя адпускныя цэны на муку пшанічную для хлебапячэння ў залежнасці ад гатункаў, на 1% — цэны на хлеб і хлебабулачную прадукцыю.
БелаПАН