У Беларусі плануюць адмяніць ліцэнзаванне рознічнага гандлю

Ліцэнзаванне рознічнага гандлю плануюць адмяніць у Беларусі. Паводле словаў намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, ужо падрыхтаваны адпаведны праект дэкрэту.
Тур падкрэсліў, што гэты крок - сур'ёзнае спрашчэнне, паколькі ліцэнзіі на здзяйсненне рознічнага гандлю складаюць 80%. Таксама ў праекце дэкрэту прадугледжваецца адмена "ліцэнзавання ўсіх дзеянняў у авіяцыі" і "адмена ліцэнзійнай карткі на транспарце".

Намеснік міністра эканомікі адзначыў, што гэтыя змены ў справе спрашчэння ліцэнзавання не апошнія, паведамляе "Інтэрфакс".