У Беларусі працуюць над сістэмай развіцця стратэгічнага партнёрства з ЕС

Над распрацоўкай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы па развіццю стратэгічнага партнёрства з Еўрасаюзам у сацыякультурнай і навукова-тэхнічнай сферах пачаў працаваць Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Як паведамляе БелаПАН, у рамках праекта ўпершыню будуць праведзеныя сістэмныя даследаванні і выкананыя інжынерна-тэхнічныя працы па стварэнні эфектыўнай трансгранічнай сеткі навуковага і сацыякультурнага партнёрства.

Мяркуецца, што на створаным інфармацыйна-аналітычным вэб-партале будзе прадстаўленая інфармацыя аб інтэлектуальна-культурнай і духоўнай спадчыне беларускага народа, навукова-тэхнічным патэнцыяле нашай краіны, цывілізацыйным унёску Беларусі ў фармаванне агульнаеўрапейскай навуковай і культурнай прасторы.