У Беларусі працягнуцца залевы, у пачатку тыдня пахаладае - Гідраметэацэнтр
Моцныя дажджы, якія ўчора прайшлі ў Беларусі і часткова паралізавалі рух аўтатранспарту ў сталіцы, працягнуцца і ў бліжэйшыя дні. Тэрыторыя нашай краіны па-ранейшму знаходзіцца пад уплывам кантраснага атмасфернага фронту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Вольга Фядотава:
"У бліжэйшыя дні супрацьстаянне паветраных масаў працягнецца. 23 траўня, у пятніцу, дажджы чакаюцца яшчэ ў многіх раёнах краіны. Прычым, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі магчымыя моцныя залевы і навальніцы, падчас якіх - парывісты вецер".
Як кажуць сіноптыкі, уначы тэмпература паветра складзе 10..16 градусаў цяпла, на Гомельшчыне да +18, а ўдзень па краіне 12..18 цяпла, а на паўднёвым-усходзе да +22..28.
У суботу таксама пройдуць дажджы, месцамі моцныя, але ўжо ў нядзелю яны набудуць кароткачасовы характар. А з пачатку наступнага тыдня пахаладае.