У Беларусі працягваюцца ператрусы і затрыманні апазіцыянераў
Ператрусы ў кватэрах апазіцыянераў у сувязі з выбухам 4 ліпеня працягваюцца ў Беларусі.
Учора ператрус адбыўся ў старшыні адной з суполак магілёўскай арганізацыі БСДП (Грамада) Уладзіміра Юрчанкі. Міліцыянты і чалавек у цывільным заявілі, што яны шукаюць выбуховыя рэчывы, але нічога не знайшлі.
Сёння ператрус праходзіў у кватэры былога ўдзельніка незарэгістраванай арганізацыі "Правы альянс" Юрася Карэтнікава, паведамляе БелаПАН.
На тры гадзіны быў затрыманы на памежным пераходзе Брузгі Антон Астаповіч, старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Разам з ім затрымлівалі праваабаронцу Цімафея Дранчука і старшыню Мінскай гарадской арганізацыі таварыства Змітра Каспяровіча.
Мытнікі вельмі старанна праверылі машыну, у якой яны ехалі, прагледзелі асабістыя рэчы і кампакт-дыскі. Яны не хавалі, што дзейнічаюць паводле загаду "зверху".
Таксама ў сераду быў затрыманы на мяжы актывіст аргкамітэту руху "За свабоду" Алесь Зарэмбюк, які на аўтамабілі вяртаўся ў Літвы.