У Беларусі правядуць вайсковую аперацыю супраць “дыверсантаў" і "бандытаў"
Буйнамасштабнае камандна-штабное вайсковае вучэнне пройдзе ў Беларусі 5-10 кастрычніка. Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны, яго мэтай
з’яўляецца “ практычная адпрацоўка войскамі абароны суверэнітэта,
тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці межаў Беларусі”.
Беларускае войска будзе ўдасканальваць свае навыкі ліквідацыі дэсантна-дыверсійных атрадаў і незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі нашай краіны.
У вучэнні прымуць удзел каля 7500 вайскоўцаў (з іх 850 чалавек будуць прызваныя з запасу), больш за 1000 адзінак бронетанкавай і аўтамабільнай тэхнікі, 16 самалётаў і верталётаў.
Вайсковыя аперацыі будуць адпрацоўвацца каля мяжы з Літвой, на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
Інтэрфакс