У Беларусі прайшлі акцыі, прымеркаваныя да Дня правоў чалавека
Акцыі, прымеркаваныя да 60-годдзя прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прайшлі ў розных рэгіёнах Беларусі. У Мазыры актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі, віншавалі гараджан з Днём правоў чалавека і раздалі ім каля 150 брашураў з тэкстам дэкларацыі. У Брэсце падчас распаўсюду ўлётак з запрашэннем на дазволены ўладамі мітынг, прысвечаны 60-годдзю прыняцця ААН Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, былі затрыманыя два чалавекі - старшыня рэгіянальнай структуры Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў і кіраўнік брэсцкай філіі аддзялення прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк.
У пастарунку іх пратрымалі некалькі гадзінаў, пасля чаго адвезлі на месца затрымання і адпусцілі. Лазарэнкаў і Міхнюк працягвалі распаўсюджваць запрашэнні на мітынг, інфармуе БелаПАН.
У пастарунку іх пратрымалі некалькі гадзінаў, пасля чаго адвезлі на месца затрымання і адпусцілі. Лазарэнкаў і Міхнюк працягвалі распаўсюджваць запрашэнні на мітынг, інфармуе БелаПАН.